Урок памяці «Афганистан стучит в наших сердцах»

Гэтая дата не пазначана чырвоным у календары, аднак яе адзначаюць тысячы людзей. І не толькі тыя, хто прайшоў цяжкімі дарогамі Афгана, і не толькі сваякі і сябры тых, хто загінуў на гэтай вайне. Гэтая дата святая для ўсіх, хто шануе мір, для каго такія паняцці, як Доўг, Гонар і Радзіма маюць глыбокае гучанне. Роўна 30 гадоў таму, 15 лютага 1989 года, скончылася Афганская вайна. Умоўную лінію дзяржаўнай мяжы СССР, якая праходзіць па мосце праз Амудар’ю, перасёк апошні наш салдат. Духоўнаму ўзбагачэнню адказнасці, служэнню, любові і адданасці Айчыне быў прысвечаны ўрок памяці «Афганистан стучит в наших сердцах», які прайшоў у Пагашчанскай бібліятэцы 15 лютага. Да мерапрыемства была аформлена фотавыстава “Нашы землякі — воіны-афганцы” з фотаздымкам і інфармацыяй пра ўдзельнікаў — афганцаў Чарняўскага С. Ф. і Пуйша В. К. Дзеці праслухалі расказ пра ваенныя дзеянні савецкіх войск у Афганістане, разгадалі сканворд па тэме і паглядзелі відэафільм “Вывод советских войск из Афганистана – 30 лет”.

Добавить комментарий