Бібліятэчная акцыя да Дня роднай мовы

Напярэдадні Дня роднай мовы, 20-га лютага, у Дзіцячай бібліятэцы прайшла акцыя “Беларускае роднае слова”. Супрацоўнікі бібліятэкі, абслугоўваючы карыстальнікаў, размаўлялі з імі толькі па-беларуску. Многія чытачы з задавальненнем прачыталі на памяць колькі радкоў з любімых вершаў, адказалі на бліц-пытанні на беларускай мове. У якасці сувеніраў усе атрымалі лістоўкі пра любоў да роднай мовы, а вучні старэйшых класаў – лістоўкі-падказкі з правіламі сучаснай беларускай арфаграфіі.  https://vk.com/braslavcbs

Добавить комментарий