Падведзены вынікі раённых бібліятэчных конкурсаў

У Цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэме Браслаўскага раёна падведзены вынікі раённых бібліятэчных конкурсаў за 2019-2020 гг.

Конкурс на лепшую пастаноўку работы па краязнаўству і папулярызацыі мясцовых традыцый праходзіў на працягу 2020 года і быў прысвечаны юбілейным датам горада і раёна: 955-годдзю заснавання Браслава, 80-годдзю ўтварэння Браслаўскага раёна, 60-годдзю ўваходу Браслаўскага раёна ў склад Віцебскай вобласці.

Конкурс “Радзіма. Перамога. Памяць” на лепшую пастаноўку работы бібліятэк па патрыятычнаму выхаванню дзяцей і моладзі і захаванню культурнай спадчыны аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны доўжыўся 2 гады і прысвячаўся 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 75-годдзю Вялікай Перамогі.

Пераможцамі конкурсаў у розных намінацыях сталі бібліятэкі: Відзаўская гарпасялковая (бібліятэкар Галіна Кандратовіч), Ахрэмаўская (бібліятэкары Наталля Камісарава і Алена Далецкая), Друеўская (бібліятэкары Ганна Маслякова і Наталля Пятроўская), Слабодкаўская (бібліятэкары Марына Васілеўская і Алена Пухальская), Плюская (бібліятэкар Марыя Лукша). Трэба адзначыць, што Відзаўская гарпасялковая і Слабодкаўская бібліятэкі атрымалі дыпломы пераможцаў у двух конкурсах!

         Шчыра віншуем пераможцаў!

Добавить комментарий