Беларускі Прышвін

Да 120-годдзя з дня нараджэння аднаго са старэйшых пісьменнікаў Беларусі на малодшым абанеменце Дзіцячай бібліятэкі разгорнута кніжная выстава “Незлічоныя скарбы хараства Віталя Вольскага”. П’есы для дзяцей, апавяданні, краязнаўчыя нарысы, сцэнарыі дакументальна-краязнаўчых фільмаў запаўняюць творчую скарбонку пісьменніка і натураліста. Аўтар характарызуецца як дапытлівы краязнавец, падарожнік, дасведчанасць і зацікаўленасць якога раскрываюцца ва ўзаемаадносінах з прыродай, за што В. Вольскага называлі “беларускім Прышвіным”. Трэба адзначыць таксама навуковую дзейнасць юбіляра. Кандыдат філалагічных навук, ён даследаваў народную творчасць, творчасць беларускіх пісьменнікаў, удзельнічаў у стварэнні вузаўскіх і школьных падручнікаў па беларускай літаратуры.  https://vk.com/braslavcbs

Добавить комментарий