«А калі не спяваць аб Радзіме, дык навошта наогул спяваць?»

85-гадовы юбілей Генадзя Бураўкіна адзначаны ў Дзіцячай бібліятэцы кніжнай выставай «А калі не спяваць аб Радзіме, дык навошта наогул спяваць?” Больш за дзесяць зборнікаў непаўторных, пранікнёных вершаў належаць пяру паэта. Некаторыя з твораў аб Радзіме, аб каханні ў маляўнічым афармленні змешчаны на выставе. Генадзь Бураўкін шырока вядомы і як паэт-песеннік. Хто не ведае песні на яго вершы:  “Малітва”, “Завіруха”, “Зачарованая мая”, “Матылі”, “Конь незацугляны”! А яго “Калыханка”? Пад яе засынае ўжо чацвёртае пакаленне маленькіх беларусікаў. Аб творчай гісторыі дзесяці  найбольш папулярных песень Г. Бураўкіна таксама можна даведацца з матэрыялаў выставы.

Добавить комментарий