Актыўная прапаганда беларускай літаратуры – адзін з важнейшых накірункаў дзейнасці Іказненскай бібліятэкі

                Актыўная прапаганда беларускай літаратуры – адзін з важнейшых накірункаў дзейнасці Іказненскай бібліятэкі. Прыемна адзначыць, што сёння творамі айчынных аўтараў цікавяцца не толькі дарослыя, але і дзіцячы чытач. З гэтай нагоды і з мэтай павышэння інтарэсу да чытання ў бібліятэцы прайшла дэкада папулярызацыі беларускай мовы і літаратуры “Слова роднае – вечнасці свет”. Мерапрыемствы былі праведзены для розных груп карыстальнікаў: ад самых маленькіх да дарослых. А ў апошні дзень дэкады ў бібліятэцы адчыніла свае дзверы літаратурнае кафэ “У меню – кнігі на любы густ”, якое гасцінна запрасіла юных аматараў беларускай кнігі захапіць сэрцы цеплынёю слова, мілагучнасцю роднай мовы, музыкай вершаваных радкоў. Алена Масла, Наталля Бучынская, Генадзь Аўласенка, Анатоль Зэкаў — з гэтымі і іншымі імёнамі беларускіх аўтараў і іх творамі знаеміла бібліятэкар удзельнікаў мерапремства. Потым была праведзена віктарына “Загадкі дзеда Усяведа”, дзе кожны прысутны змог паказаць свае інтэлектуальныя здольнасці. Пасля заканчэння мерапрыемства многія хлопчыкі і дзяўчынкі ўзялі дадому кнігі на беларускай мове.

Беларуская кніга заўсёды гаспадыня ў Іказненскай бібліятэцы. Яна кожны дзень чакае чытачоў да сябе ў госці!

Добавить комментарий