Ахрэмаўцы ў фотаздымках, малюнках, песнях

У Ахрэмаўскай бібліятэцы адбылася міні-экскурсія па агр. Ахрэмаўцы ў рамках года Малой радзімы.

Для гасцей і чытачоў бібліятэкі прагучалі гістарычныя звесткі і цікавыя факты пра Ахрэмаўцы. Ля разгорнутай прыгожай і самабытнай паліцы-інсталяцыі “Ахрэмаўцы ў фотаздымках, малюнках, песнях”, кожны меў магчымасць дакрануцца да гісторыі вёскі, паглядзець старыя фотаздымкі, пагартаць старонкі летапіса Ахрэмаўцаў, пазнаёміцца з буклетамі і дазнацца пра знакамітых людзей аграгарадка.

Кожны чытач пакідаў бібліятэку з пачуццём гордасці і павагі да сваёй зямлі, дзе нарадзіўся і дзе мае вялікае шчасце жыць і будаваць сваё будучае.

Добавить комментарий