Юбіляр месяца

9 жніўня спаўняецца 110 гадоў з дня нараджэння Ларысы Геніюш (1910-1983), беларускай паэтэсы, пісьменніцы.

         Нарадзілася ў заможнай сялянскай сям’і ў іменні Жлобаўцы, што на Гродзеншчыне. Скончыла польскую школу, затым Ваўкавыскую польскую гімназію. У 1937 годзе пераехала ў Прагу, дзе вучыўся яе муж Іван Геніюш. Свае першыя вершы апублікавала ў 1939 годзе ў газеце беларускіх эмігрантаў “Раніца”, у 1942 –  пабачыў свет яе першы зборнік вершаў “Ад родных ніў”. У 1948 годзе Ларыса і Іван Геніюшы былі арыштаваны па сфальсіфіцыраванай справе і пад прымусам перавезены з Прагі ў Мінск, дзе былі асуджаны на 25 гадоў лагераў. Аднак ў 1956 годзе справа была перагледжана, Геніюшы выйшлі на волю і пасяліліся ў Зэльве, на радзіме мужа. Але яшчэ 27 гадоў Ларыса Антонаўна знаходзілася пад наглядам КДБ. Першы ў Беларусі зборнік вершаў пад назвай “Невадам з Нёмана” выйшаў толькі ў 1967 годзе. Ужо пасля смерці паэтэсы выйшлі зборнікі “Белы сон” і “Выбраныя творы”.

         Пытанне аб рэабілітацыі паэтэсы не вырашана і па сённяшні дзень.

Добавить комментарий