На працягу 3 тыдняў у Відзаўскай гарпасялковай бібліятэцы дзейнічала выстава-інсталяцыя “Ураджай – 2018”. На выставе былі прадстаўлены малюнкі калгасных палёў, сельскагаспадарчых машын, зерне новага ўраджаю, кукуруза і садавіна, каравай з соллю. Таксама на выставе экпанавалася тэматычная папка “ААТ “Агравідзы”, у якой сабраны ўсе матэрыялы пра гаспадарку і якая 2 разы на тыдзень папаўняецца звесткамі аб перадавіках жніва.
У пачатку верасня бібліятэкар сумесна з ідэолагам ААТ “Агравідзы” арганізавалі акцыю-віншаванне герояў жніва. Дзеці, актыўныя наведальнікі бібліятэкі, аформілі прыгожыя паштоўкі з вершаванымі радкамі-віншаваннямі хлебаробам. На калгасным полі вершы былі прачытаны і паштоўкі разам з кветкамі ўрачыста ўручаны хлебаробам на памяць.
У бібліятэцы праведзены слайд-урок “Расскажу тебе, дружок, про весёлый колосок”. Прысутныя даведаліся аб гісторыі ўзнікнення хлеба, працэсе ператварэння зерня ў хлеб, успомнілі прыказкі і прымаўкі пра хлеб і інш.