20 сакавіка ў рамках акцыі «Браслаўскія аграгарадкі чытаюць паэтычныя радкі» у Відзаўскай гарпасялковай бібліятэцы адбыўся Дзень паэзіі з Максімам Багдановічам.
На працягу дня каля кніжнай выставы праходзіў паэтычны зоркапад “Пад зоркай Венерай”, падчас якога наведвальнікі бібліятэкі ўслых чыталі вершы паэта.
Надвячоркам бібліятэкар з актывам бібліятэкі арганізавалі паштовы дэсант “Букет вершаў М.Багдановіча”.
Прыгожа аформленыя аркушы, лістоўкі з вершамі паэта і віншаваннямі, раздавалі прахожым на вуліцы і разнеслі па паштовых скрынях жыхароў г.п. Відзы.