Паэтычны дэсант “Браслаўскія аграгарадкі чытаюць паэтычныя радкі”

З 16 па 21 сакавіка Слабодкаўская бібліятэка ўдзельнічала ў раённай бібліятэчнай акцыі (паэтычны дэсант) “Браслаўскія аграгарадкі чытаюць паэтычныя радкі”, якая была прысвечана Міжнароднаму дню паэзіі.

Сучасная беларуская паэзія прадстаўлена паэтамі розных пакаленняў і рознай творчай манерай. Але самыя задушэўныя радкі шматлікіх вершаваных твораў прысвячаюцца Радзіме, бацькоўскаму дому, роднай мове, гістарычнаму мінуламу.

Да акцыі былі надрукаваны буклеты, у якія ўвайшлі вершы вядомых беларускіх аўтараў і мясцовага паэта А.П.Вайцяховіча. Уладальнікамі выдання сталі актыўныя ўдзельнікі акцыі.

Супрацоўнікі бібліятэкі выйшлі на вуліцы аграгарадка, наведалі мясцовыя ўстановы.

Чытачы, якія завіталі ў бібліятэку, таксама чыталі вершы сваіх любімых паэтаў, а на памяць атрымалі закладкі з вершаванымі радкамі.

Добавить комментарий