З 24 сакавіка па 2 красавіка ў Іказненскай бібліятэцы з поспехам прайшоў Тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі. У гэтым годзе ён меў назву “Нам кніга верны спадарожнік і дарадца”.
24 сакавіка сумесна з Домам культуры прайшло адкрыццё Тыдня дзіцячай і юнацкай кнігі. Вучні мясцовай школы былі запрошаны на тэатралізаванае свята “Следствие вели…”. Напачатку мерапрыемства даведаліся пра гісторыю ўзнікнення свята дзіцячай кнігі. Затым усе прысутныя адправіліся ў казачнае каралеўства, на шляху да якога праводзіліся вясёлыя казачныя расследаванні, адбыліся сустрэчы з вядомымі героямі казак. Адказвалі на пытанні і загадкі ката Базіліо. Разам з Бураціна танцавалі і гралі на імправізаваных музычных інструментах. Ліса Аліса ў вершаванай форме напомніла правілы карыстання кнігамі.
Шмат цікавых мерапрыемстваў прайшло ў бібліятэцы. Галоўнай мэтай кожнага мерапрыемства была папулярызацыя кнігі. Бібліятэкары імкнуліся зрабіць канікулы запамінальнымі, радаснымі, поўнымі сюрпрызаў. На працягу ўсяго тыдня дзецям былі прапанаваны разнастайныя мерапрыемствы: дзень цікавага чытання “Цуда-кнігі”, віктарына-красворд “Наше здоровье в наших руках”, віртуальнае падарожжа “Па старонках Дзіцячага прававога сайта “Mir.pravo.by”, арт-майстэрня “Вясна. Кніга. Фантазія”.
Усе гэтыя і іншыя мерапрыемствы былі прыняты юнымі чытачамі на “Ура!”.
Ірына Лясюк,
бібліятэкар Іказненскай бібліятэкі-філіяла №31