Сучаснае чалавецтва ў апошнія гады сутыкнулася з праблемамі, ад рашэння якіх залежыць яго лёс. Асабліва гэта тычыцца наркаманіі.

1 сакавіка ў Дзень барацьбы з наркаманіяй і наркабізнесам Слабодкаўская бібліятэка ў рамках Школы здаровага ладу жыцця правяла мерапрыемствы, прысвечаныя прафілактыцы залежнаці ад наркатычных сродкаў. Для вучняў 8-9 класаў быў праведзены шок-урок “Наркаманія – гэта…” і гадзіна шчырай размовы “Наркомания: следствия и последствия”.

Падчас мерапрыемстваў падлеткі даведаліся, што такое наркаманія. Вядучыя расказалі адкуль з’яўляюцца наркотыкі, пра розныя іх віды. Патлумачылі, што такое наркатычны дурман? Разабралі найбольш тыповыя жыццёвыя сітуацыі, пры якіх пачынаецца прыём наркотыкаў. Выявілі прычыны, па якім навязваюць падлеткам ўжыванне наркотыкаў. Асаблівую ўвагу надалі ўплыву наркотыкаў на здароўе чалавека. Спыніліся на лёсах вядомых людзей, якія загінулі ад нарказалежнасці. Мерапрыемствы паказалі вучням, што ўжыванне наркотыкаў абмяжоўвае магчымасць жыццёвага выбару і ператварае чалавека ў залежную, хворую, бязвольную асобу. Спадзяемся, што кожны з прысутных усвядоміў, што яго здароўе, жыццё – гэта тое, што ён атрымаў ад мінулых пакаленняў, і тое, што ён праз час павінен перадаць будучым пакаленням.

Добавить комментарий