Да Сусветнага дня здароўя быў прымеркаваны круглы стол “Здаровае харчаванне ХХІ стагоддзя”, які прайшоў у Пагашчанскай бібліятэцы. Удзельнікі мерапрыемства абмеркавалі прынцыпы здаровага харчавання і пазнаёміліся з адпаведнымі бібліятэчнымі выданнямі. Напрыканцы прысутныя прадэгуставалі прадукцыю мясцовых гаспадынь. Тут было і клубнічна-бананавае смузі, і хлеб на заквасцы, хатні сыр з кменам, мочаныя яблыкі і карысныя напоі: бярозавік, кісель з журавін, клубнічны напой на сыроватцы. Кожны ўдзельнік атрымаў памятку з прынцыпамі здаровага харчаваня і карыснымі рэцэптамі страў.