Вучні 6 “А” класа СШ №2 падчас этнаграфічнай гадзіны “Чароўны свет, альбо У каго і ў што верылі нашы продкі” даведаліся, што міфы існавалі не толькі ў іншаземным краі , але і на нашай беларускай зямлі. З вялікай зацікаўленасцю дзеці слухалі пра апекуноў зямнога жыцця: Белуна, Бая, Жыценя, Зюзю. Уразіў слухачоў аповед пра духаў – насельнікаў хаты, сядзібы, поля і агарода: Багана, Вадзілу, Дамавіка, злыдняў, Лазніка, Паветніка. Не менш цікавымі падаліся насельнікі неба, паветра, падземнага свету і пекла: Дзедка, Жыжаль, Лясун, пякельнікі, чорт. Дзеці даведаліся таксама пра міфічных шкоднікаў неакрэсленай прасторы, людзей- нечысцяў, вобразы хваробы і наслання: Баламуценя, Балотніка, Вадзяніка, Жалезнага чалавека, Жэўжыка, Ваўкалака, Воспы, Вупыра, зданяў і інш. Уразіла прысутных прэзентацыя, у якой вельмі дакладна і выразна выкананы выявы міфічных істотаў, а таксама шматлікія кнігі пра іх.