З юбілеем, Віцебшчына!

15 студзеня спаўняецца 80 гадоў з часу ўтварэння Віцебскай вобласці. Да гэтай знамянальнай даты аддзел бібліятэчнага маркетынгу падрыхтаваў пазл-акцыю “Мая Віцебшчына”. Сутнасць акцыі ў наступным: з рознакаляровых пазлаў-выяў усіх раёнаў вобласці трэба сабраць суцэльную геаграфічную карту паўночнага рэгіёна Беларусі. Зрабіць гэта не так проста, як уяўляецца. Для падказкі ўдзельнікам акцыі – сапраўдная карта Віцебшчыны на малюнку. Удзел у акцыі ўжо прынялі наведвальнікі Цэнтральнай бібліятэкі, работнікі арганізацый і ўстаноў горада: аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Браслаўскага райвыканкама, ТЦСАН і іншых.
У лютым пазл-акцыя “Мая Віцебшчыны” рушыць у “падарожжа” па бібліятэках сістэмы, каб у ёй мелі магчымасць прыняць удзел наведвальнікі сельскіх бібліятэк.
Прымайце ўдзел у акцыі, віншуйце сваю вобласць!

Добавить комментарий


Warning: file_put_contents(/home/user2051389/www/braslavcbs.by/wp-content/uploads/2013/f94595da4e4bf31de5beec1aedea6e61.jpg): failed to open stream: No such file or directory in /home/user2051389/www/braslavcbs.by/wp-content/themes/catch-box/functions.php on line 448