З любоўю да Радзімы, або Красуюць кветкі правінцыі

Сем беларускіх пісьменнікаў сталі сёлета лаўрэатамі Нацыянальнай літаратурнай прэміі. У ліку іх – Георгій Марчук. Журы і эксперты высока ацанілі яго кнігу «Святло вышыні» і прысудзілі перамогу ў намінацыі «Лепшы твор драматургіі».

1 студзеня – 75 гадоў з дня нараджэння Г. Марчука.

Беларускі пісьменнік, сцэнарыст і кінадраматур, Г. Марчук – чалавек, які займае актыўную жыццёвую пазіцыю,  імкнецца сваёй дабрынёй змяніць свет да лепшага. Творам пісьменніка ўласцівы глыбокі псіхалагізм, вострыя сюжэты, праўда жыцця, філасафічнасць.

На працягу студзеня ў Відзаўскай гарпасялковай бібліятэцы працавала выстава-натхненне “З любоўю да Радзімы, або Красуюць кветкі правінцыі”, прысвечанная 75-годдзю з дня нараджэння пісьменніка.

На аснове матэрыялаў, змешчаных на выставе, праходзілі літімгненні з кнігамі Г.Марчука, дзе бібліятэкар знаёміла чытачоў розных катэгорый з шматграннай і цікавай творчасцю беларускага пісьменніка.

Добавить комментарий