Слабодкаўская бібліятэка працягвае знаёміць сваіх чытачоў з выставачным праектам “ 2022 – Год гістарычнай памяці”.
26 мая ў бібліятэку завіталі вучні 5 класа Слабодкаўскай яслі-сад-сярэдняй школы. Дзеці пазнаёміліся з асноўнымі этапамі Вялікай Айчыннай вайны на Браслаўшчыне, народнымі традыцыямі і рамёствамі, вядомымі землякамі. Удзельнікі не толькі слухалі бібліятэкара, але і з задавальненнем фатаграфаваліся з многімі экспанатамі.