28 кастрычніка бібліятэкар Відзаўскай гарпасялковай бібліятэкі правяла Дзень інфармацыі “Ад Скарыны пачатак: выдавецтву “Мастацкая літаратура” прысвячаецца – да 50-годдзя з часу стварэння”.
Мерапрыемства адбылося на ўроках беларускай літаратуры для вучняў 6 класа і 10 класа Відзаўскай СШ. Дзень інфармацыі праходзіў у форме юбілейнага бібліяграфічна-інфармацыйнага навігатара. Кнігапрадстаўленне “З кнігай да прыгожага, да ідэалу, да чытача” пазнаёміла прысутных з творамі беларускай мастацкай літаратуры.
Асобнай старонкай адзначалі юбілейны год волатаў беларускай літаратуры Я.Купалы і Я.Коласа, кнігі якіх, дарэчы, друкаваліся ў выдавецтве “Мастацкая літаратура” на працягу ўсіх 50-ці год яго існавання.