Што такое маляванка? Вядома, што мала хто ведае адказ на гэта пытанне. Але многія, напэўна, памятаюць размалеваныя дываны, якія ўпрыгожвалі сцены хат нашых бабуль. Яскравыя кветкі, дзівосныя жывёлы і птушкі, знакамітыя залатыя алені, у многіх беларусаў асацыіруюцца з інтэ’ерам бабулінага дома.
З развіццём прамысловасці фабрычныя дываны практычна імгненна выцеснілі дываны, распісаныя ўручную мясцовымі мастакамі-самавучкамі. Але засталіся яшчэ людзі, якія адраджаюць гэты від народнага мастацтва.
Менавіта з такім чалавекам арганізавала сустрэчу Слабодкаўская бібліятэка для ўдзельнікаў Клуба цікавых сустрэч. Жыхарка вёскі Гаўрылаўцы, Шакель Юлія Мікалаеўна, — маладая жанчына, якая вырашыла адрадзіць такі від народнага мастацтва, як роспіс па тканіне.
