Ва ўтульнай, схільнай да творчай атмасферы чытальнай зале Слабодкаўскай бібліятэкі 29 кастрычніка адбылася прэзентацыя першага персанальнага зборніка вершаў жыхаркі аграгарадка Слабодка Луцыі Іосіфаўны Арсюковай ”Vivat, Flora“.
Калі чалавек у сваіх праявах самабытны, непаўторны, яго лёгка адрозніць ад усіх іншых. Пра такую асобу гавораць: яркая індывідуальнасць. Гэтыя словы можна аднесці і да Луцыі Іосіфаўны.
У рамках прэзентацыі аўтар расказала пра сябе, пра тое, як у свае абдымкі захапіла яе муза творчасці, і калі быў зроблены першы крок на шляху да паэзіі.
Для кожнага чалавека дарагое тое месца, дзе ён нарадзіўся, дзе правёў сваё дзяцінства, школьныя гады, юнацтва. У вершах Луцыі Іосіфаўны адчуваецца шчырая любоў да роднай зямлі.
У адрас паэтэссы прагучала шмат пажаданняў і цёплых слоў.