Віцебскай вобласці — 85 год!

2023 год юбілейны для Віцебскай вобласці, якая адзначае сваё 85 — годдзе. Да гэтай падзеі ў чытальнай зале Друеўскай бібліятэкі падрыхтавана тэматычная выстава — краявід “Віцебшчына любая мая”. На выставе прадстаўлены матэрыялы, прысвечаныя гісторыі і сучаснасці Віцебскага краю, цікавыя гістарычныя факты аб Віцебшчыне, інфармацыя пра выдатныя мясціны Віцебскай вобласці. Кніжная выстава будзе дзейнічаць на працягу года і рэгулярна абнаўляцца. Запрашаем ў бібліятэку бліжэй азнаёміцца з выставай і атрымаць новыя веды.

Добавить комментарий