У Дзіцячую бібліятэку паступіла новая кніга Уладзіміра Ягоўдзіка «Вочы Зямлі. Вандроўкі па роднай Беларусі». Кніга прысвячаецца багаццям беларускай прыроды.
Паколькі наша краіна знаходзіцца ў самым цэнтры Еўропы, з даўніх часоў тут пралягалі шляхі чужаземных падарожнікаў, дыпламатаў і гандляроў. Потым яны расказвалі пра Беларусь – край шматлікіх рэк, азераў, непраходных балот, векавых дрымучых лясоў, багатых на звяроў і птушак.
Аўтар па-майстэрску спалучае навукова-папулярныя звесткі пра беларускую прыроду з народнымі паданнямі і легендамі. Ёсць у кнізе і легенда пра Браслаў.
Запрашаем вас у вандроўку па роднай Беларусі!