Усе пісьменніцкія таленты Алены Масла

55-годдзю вядомай дзіцячай пісьменніцы, якая нарадзілася на Міёршчыне, Алены Масла прысвечана кніжная выстава ў Дзіцячай бібліятэцы. Акрамя асобных выданняў твораў пісьменніцы, яе казкі і цікавыя гісторыі можна знайсці ў зборніках серыі “Беларуская аўтарская казка”, “Вясёлка” і іншых. Кнігі: “Першая прыгажуня”, “Мяне завуць Лахнэска”, “Каляды з хроснай”, “Як пані Чаротная на госці ў Палангу бегала” – суправаджаюцца маляўнічымі анатацыямі. Упершыню на выставе выкарыстаны дапаможнік-хрэстаматыя ”Сустрэча з пісьменнікам”. Аўтабіяграфіі беларускіх дзіцячых аўтараў, змешчаныя ў кнізе, ствараліся як адказы на найбольш частыя дзіцячыя пытанні да творцаў, якія гучаць на сустрэчах з дзецьмі. Маюцца таксама QR-коды з дадатковай інфармацыяй. У артыкуле аб Алене Масла можна знайсці яе аповед пра дзяцінства, добрых чараўнікоў – бацькоў, бабуляў і дзядуляў, пра школьныя гады, любімыя кнігі і любімых настаўнікаў, першыя творчыя поспехі.

Добавить комментарий