Усе мы крышачку паэты

Для юных чытачоў Слабодкаўскай бібліятэкі была падрыхтавана гадзіна паэзіі “Мір, дзе жыве паэзія”. Школьнікі сустрэліся з таленавітай мясцовай самадзейнай паэтэсай Арсюковай Луцыяй Іосіфаўнай. Луцыя Іосіфаўна пазнаёміла дзяцей са сваёй творчасцю, прачытала вершы свайго сачынення. Юныя чытачы задавалі пытанні, якія іх цікавілі. Паэтэсса знайшла агульную мову з дзецьмі, і сустрэча набыла атмасферу душэўнай гутаркі. Для гасцей была аформлена выстава “Мір, дзе жыве паэзія”.

Добавить комментарий