Урок грамадзянскасці “Штрыхі да партрэта беларуса”

11 ліпеня бібліятэкар Відзаўскай бібліятэкі завітала ў госці да навучэнцаў 7-8 класаў Відзаўскай СШ, якія знаходзіліся ў аздараўленчым лагеры на базе в.Купішкі. Прыемна адзначыць, што бібліятэкара гасцінна сустрэлі, паказалі і расказалі пра ўмовы жыцця ў лагеры, распавялі пра ўсе цікавыя падзеі, якія адбыліся з імі на працягу апошніх дзён. Пасля чаго, на лоне прыгожай прыроды, усе разам вялі размову пра нас — беларусаў. “Штрыхі да партрэта беларуса” вызначалі з боку гледжання гісторыі, нашага менталітэту, знешнасці, мовы і духоўнасці. Разгледзілі  ўплыў на нашы нацыянальныя рысы характару роднай прыроды, такія, напрыклад, як “лагодная меланхолія”, працавітасць, цярпімасць, вытрымка, любоў да роднай зямлі і інш. Параўналі нашы лясы і джунглі, цікава было паслухаць меркаванні дзяцей, як, на іх думку, такая розная прырода ўплывае на менталітэт народа.

Абмеркавалі з прысутнымі знешнія рысы тыповага беларуса (кожны разглядаў суседа), жыццёвы прагматызм і аптымізм беларуса “Там, дзе другі можа апусціць рукі, беларус будзе цягнуць”. І таксама практычную адсутнаць у беларускага народа агрэсіўнага нацыяналізму, у першую чаргу на прыкладзе нашага пасёлка Відзы. Размова атрымалася жывой, цікавай, шматграннай.                                                           

Добавить комментарий


Warning: file_put_contents(/home/user2051389/www/braslavcbs.by/wp-content/uploads/2013/2961f86e45c677efae2e8dd56f803bc8.jpg): failed to open stream: No such file or directory in /home/user2051389/www/braslavcbs.by/wp-content/themes/catch-box/functions.php on line 448