У Відзаўскай гарпасялковай бібліятэцы прайшла Дэкада папулярызацыі роднай мовы

З 13.02.2017г. па 22.02.2017г. у Відзаўскай гарпасялковай бібліятэцы прайшла Дэкада папулярызацыі роднай мовы. Праведзены цыкл акцый. На працягу ўсей дэкады  з дзецьмі і дарослымі бібліятэкары гулялі ў “Моўнае лато”, прапаноўвалі наведвальнікам бібліятэкі “Моўныя залацінкі” – лістоўкі,  з выказваннямі беларускіх пісьменнікаў аб роднай мове.

21.02.2017г. – увесь дзень у бібліятэцы гучалі запісы песен на словы беларускіх паэтаў, тут жа на месцы і прахожым на вуліцы раздаваліся стыкеры “Размаўляй са мной па-беларуску”.

19.02.2017г. –  вучняў Відзаўскай СШ і выхаванцаў сямейнага дзіцячага дома падчас агляда анатацыі “Родныя гукі, родныя словы. Казкі, раманы, паэмы і драмы” пазнаёмілі з лепшымі і новымі кнігамі беларускіх пісьменнікаў.

Добавить комментарий


Warning: file_put_contents(/home/user2051389/www/braslavcbs.by/wp-content/uploads/2013/b4351cb4e6fd0441c549a856e675e279.jpg): failed to open stream: No such file or directory in /home/user2051389/www/braslavcbs.by/wp-content/themes/catch-box/functions.php on line 448