У Пагашчанскай бібліятэцы пачалася акцыя летняга чытання

У Пагашчанскай бібліятэцы пачалася акцыя летняга чытання “Спазнавай свет праз кнігу”, падчас якой для маленькіх чытачоў бібліятэкі быў праведзены  бібліяграфічны агляд  “У кніг не бывае канікулаў”.

На літаратурную гульню “Крыжыкі-нулікі” запрасілі вучняў 4-9 класаў, якія прынялі актыўны ўдзел у віктарыне “Лета”, у конкурсе загадак пра кветкі і поры года. Для выхаванцаў дзіцячага сада адбылося чарговае пасяджэнне клуба “Вясёлка”, прысвечанае Міжнароднаму дню сяброў. Да мерапрыемства была аформлена выстава фотаздымкаў “Мы і нашы сябры”, праведзены гульні “Каравай”, “Мірылка”, літаратурная віктарына “Назаві героя казкі”, прагучалі цікавыя вершы і песні пра сяброў.

15 чэрвеня запрашаем  нашых чытачоў на гульню-конкурс “Падарожжа ў краіну літаратурыю”, 21 чэрвеня – на віктарыну “Лясная газета”, а 29 чэрвеня – на урок-перасцярогу “Правила пожарные соблюдаем мы”.

Добавить комментарий


Warning: file_put_contents(/home/user2051389/www/braslavcbs.by/wp-content/uploads/2013/1aef9730cafe1b4a7bb6e1f90bf8e82c.jpg): failed to open stream: No such file or directory in /home/user2051389/www/braslavcbs.by/wp-content/themes/catch-box/functions.php on line 448