У Іказненскай бібліятэцы прайшоў Дзень памяці Максіма Багдановіча

9 снежня ў Іказненскай бібліятэцы – філіяле №31 прайшоў Дзень памяці Максіма Багдановіча, прысвечаны 125-годдзю з дня нараджэння вялікага класіка беларускай літаратуры, геніяльнага паэта і празаіка.

У гэты дзень увазе карыстальнікаў быў прапанаваны шэраг мерапремстваў.

Вучні мясцовай школы сталі ўдзельнікамі юбілейнай вечарыны “Незабыўны Максім Багдановіч”. Яны адкрылі для сябе новыя старонкі творчасці Максіма Багдановіча, пазнаёміліся з біяграфіяй паэта.

На фоне музыкі гучалі вершы паэта “Вераніка”, “Слуцкія ткачыхі”, “Вечар” і іншыя, а таксама былі паказаны, з дапамогай мультымедыйнага суправаджэння, відэакліпы з рамансам “Зорка Венеры” і песняй “Паміж пяскоў Егіпецкай зямлі”.

Вучні змаглі пераканацца ў тым, як шмат духоўнага багацця, перажытага болю і шчырай радасці аўтар укладваў у свае творы.

Для дарослых карыстальнікаў была праведзена літаратурная гасцёўня “Як зрабілася, што пакахаў цябе я”. Бібліятэкар расказвала аб каханках Максіма Багдановіча – Ганне Какуевай, Ганне Гапановіч, Вандзе Лявіцкай і іншых жаночых вобразах, якія адыгралі значную ролю ў жыцці паэта.

Да 125-годдзя з дня нараджэння  паэта была прэзентавана выстава-партрэт “Паэт красы і гармоніі”. На выставе былі прадстаўлены кнігі з біяграфіяй Максіма Багдановіча, фотаздымкі, а таксама зборнікі, вершы з якіх гучалі на мерапрыемствах.

Да Дня памяці геніяльнага паэта была складзена памятка “Значныя старонкі біяграфіі Максіма Багдановіча”, якую карыстальнікі атрымалі ў падарунак.

На працягу ўсяго дня ў бібліятэцы гучалі аўдыезапісы песень на словы Максіма Багдановіча.

Добавить комментарий