У Цэнтральнай бібліятэцы прайшоў бібліятэчны форум “Мы за чтение!”

У рамках Тыдня бібліятэк 15 верасня ў Цэнтральнай бібліятэцы прайшоў бібліятэчны форум “Мы за чтение!”. Прысвячалася мерапрыемства Году культуры і Дню бібліятэк.

Перад пачаткам форума на пляцоўцы перад бібліятэкай госці  свята прымалі ўдзел у акцыі “Павіншуй сваю бібліятэку”. На абанеменце можна было пазнаёміцца з выставай-інсталяцыяй “Мой адрас – Савецкі Саюз”, паўдзельнічаць у акцыі “Беларуская мова перадаецца праз абдымкі”, якая прысвячалася Году культуры.

На форуме прысутнічалі: намеснік старшыні Браслаўскага райвыканкама Вольга Вялічка, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Антаніна Абалевіч. Госці павіншавалі работнікаў установы з прафесійным святам, пажадалі далейшых творчых поспехаў.img_8388

Дырэктар бібліятэчнай сістэмы Вольга Ляснеўская ў рубрыцы “Гонар калектыву” уручыла падзякі лепшым работнікам: бібліятэкарам Ахрэмаўскай бібліятэкі Алене Далецкай, Дрысвяцкай бібліятэкі – Жане Анісімовіч, Плюскай бібліятэкі – Марыі Лукшы.img_8399

Ад ветэранаў бібліятэчнай справы былых калег павіншавала Лідзія Іванаўна Гарніш, ад райкама прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму – Галіна Мацеша.img_8403

У рубрыцы “Слова пра кнігу і бібліятэку” вядучыя свята Святлана Сачыўка і Ірына Макарэвіч прэзентавалі аднайменны буклет, выпушчаны  аддзелам бібліятэчнага маркетынгу.

Паэтычную пяцёрку вершаў, прысвечаных Году культуры, прадставілі аўтары – Святлана Цыунель, Вольга Ляснеўская і Вольга Алёхна. Шчырыя ўсмешкі прысутных выклікала выступленне маленькіх чытачоў Дзіцячай біблілятэкі.img_8408

Таксама падчас форума былі падзведзены вынікі конкурсу на лепшы бібліятэчны слоган і агучаны лепшыя слоганы пра кнігу і бібліятэку. Усе прысутныя актыўна ўдзельнічалі ў рубрыцы “Мікрафон віншаванняў”, розыгрышы бібліятэчнай латэрэі “Бібліяфартуна”.

Падводзячы вынікі Года чытання ў бібліятэках сістэмы, дырэктар Вольга Ляснеўская аб’явіла дэвіз наступнага Года чытання –  «Библиотека – открытый мир идей».

На працягу ўсяго свята дэманстравалася электронная прэзентацыя. Музычныя віншаванні прысутным у рубрыцы “Музычная шкатулка” дасылалі работнікі бібліятэк і РЦК.img_8411

Добавить комментарий