Пагашчанская бібліятэка з 3 па 6 мая падрыхтавала і правяла “Тыдзень патрыятызму”

Да 72-й гадавіны Перамогі над фашызмам была аформлена кніжная выстава-успамін “Час праходзіць, з намі застаецца памяць”, праведзены  вусны часопіс “Старонкі памяці”, падчас якога вучні 5-9 класаў даведаліся пра пісьменнікаў-франтавікоў: М. Засіма,  А. Іверса, Д. Кавалёва, В. Таўлая, З. Астапенку і інш., прачыталі вершы пра вайну, пазнаёміліся з новымі кнігамі аб вайне, паслухалі песні на ваенную тэматыку.

Таксама  правялі акцыю “Чытаем кнігі аб вайне” і бібліяграфічны агляд літаратуры “Та весна – она на всех одна”. Удзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся з цікавымі гісторыямі пра мужнасць і стойкасць беларускага народа, з помнікамі ваенных гадоў, аддалі даніну павагі нашым дзедам і прадзедам. Да мерапрыемства была аформлена экспазіцыя музея ў чамадане “Памяць далёкай вайны”, дзе былі прадстаўлены краязнаўчы матэрыял аб удзельніках вайны.

Добавить комментарий