Тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі ў Слабодкаўскай бібліятэцы

Традыцыйна ў канцы сакавіка ў Слабодкаўскай бібліятэцы прайшоў тыдзень дзіцячай кнігі, або «кніжкіны імяніны”. Падчас тыдня прайшоў шэраг мерапрыемстваў. Кожны дзень меў сваю тэму, назву і нават дэвіз.

Так, першы дзень Тыдня (26 сакавіка) называўся “Кніжны зоркапад” і прайшоў ён пад дэвізам: “Няхай жыве кніга і чытанне сёння і заўсёды!”

Да яго была аформлена выстава-віншаванне “Яе вялікасць кніга”, дзе можна было ўбачыць усю разнастайнасць дзіцячага кніжнага фонда бібліятэкі. Пазнавальны пазл “Вандроўка ў кніжны свет” з дапамогай відэа матэрыялаў пазнаёміў прысутных з цікавымі фактамі і звесткамі аб правядзенні і гісторыі свята Тыдня дзіцячай кнігі. Рабяты з задавальненнем паслухалі і праспявалі «Песенку юных читателей», якая была напісана кампазітарам А.І.Астроўскім і паэтам С. Міхалковым.

Гульнёвы модуль “Кніга – лепшы тэлевізар” дазволіў выявіць лепшых знаўцаў літаратуры.

Асабліва спадабалася прысутным акцыя “Сёння я – бібліятэкар”, падчас якой дзеці змаглі навучыцца запаўняць фармуляры, пасядзелі за бібліятэчнай кафедрай, паспрабавалі расстаўляць кнігі на паліцах.

У “Дзень бібліятэчная моды” пад дэвізам “Прагрэсіўнае пакаленне выбірае чытанне” прайшлі: акцыя “Сэлфі за бібліятэчнай кафедрай”, бібліяфрэш Чароўны парасон, кніжнае дэфіле “Мае любімыя літаратурныя героі”.

У рамках раённай бібліятэчнай краязнаўчай эстафеты ”Беларускае! Роднае! Сваё!” прайшоў Марафон кніжных прэм’ер “Новыя кнігі, новыя аўтары, новыя вобразы”, пад дэвізам “Прызнанне і прывітанне чытанню!” прайшло бібліязнаёмства з серыяй кніг “Лес полный чудес”. Затым адбылася акцыя гучнага чытання “2018 секунд”.

Вельмі цікава прайшоў дзень “Родны край нам так блізкі” пад дэвізам: “Мой край прыгожы, сінявокі”. Ён уключаў у сябе:

  • рэйтынг-акцыю “5 лепшых кніг аб Браслаўшчыне”, дзе спачатку пазнаёміліся з кнігамі і друкаванымі матэрыяламі аб малой радзіме, а затым кожны выбраў 5 кніг, якія найбольш спадабаліся. Так вызначалі топ лепшых кніг аб Браслаўшчыне;
  • краязнаўчую гульню “Вандроўка па роднаму краю”, якая спачатку пазнаёміла ўдзельнікаў мерапрыемства з гісторыяй роднай вёскі і яе наваколля, са знакамітымі людзьмі і цікавымі мясцінамі. А затым у пісьмовай форме была праведзена віктарына “Як ты ведаешь сваю малую радзіму?”, гэта было зроблена для таго каб кожны змог самастойна і правільна адказаць на пытанні і атрымаць заслужаныя балы.

Дзень закладкі прайшоў пад дэвізам: “Я — прыгожая закладка. Я патрэбна для парадку. Ты старонак не гартай: дзе закладка, там чытай!”

Падрыхтаваная да мерапрыемства прэзентацыя вельмі падрабязна расказала дзецям аб цікавых фактах з гісторыі закладкі, якія віды закладак бываюць. Затым прайшоў майстар клас па вырабу закладак. З закладак, якія былі зроблены рукамі рабят, атрымалася цудоўная выстава.

Адметнай рысай гэтага Тыдня было тое, што ўдзельнікі за правільные адказы атрымлівалі бібліятэчныя “грошы” і потым ішлі ў “бібліятэчны магазін”, дзе маглі купіць розныя рэчы. Дзеці такім чынам атрымалі першую ў жыцці зарплату, дзякуючы сваей кемлівасці і веданню літаратуры і гісторыі роднага края.

Слабодкаўскай бібліятэцы яшчэ і пашанцавала, таму што якраз напярэдадні Тыдня сюды быў прывезены знакаміты на ўсю Беларусь растамер у кнігах. Усе ўдзельнікі мерапрыемсваў з задавальненнем памералі свой рост і атрымалі на памяць картку, дзе былі запісаны іх рост у сантыметрах і колькасці тамоў кнігі “Вайна і мір”, а таксама рэквізіты Слабодкаўскай бібліятэкі.

Развітаўшыся да будучага года з Кніжкіным тыднем, удзельнікі мерапрыемства прыйшлі да высновы, што чытанне – гэта карысны, прыемны, патрэбны, цікавы і вясёлы занятак.                                                     

Добавить комментарий