Сяброўская сустрэча

19 чэрвеня народнае аматарскае аб’яднанне “Кругагляд” пры Відзаўскай гарпасялковай бібліятэцы сустракала гасцей: аматарскае аб’яднанне “Сяброўка” з г.п.Лынтупы Пастаўскага раёна. Рухомыя, актыўныя, жыццярадасныя ўдзельніцы “Сяброўкі” штогод ладзяць пазнавальныя падарожжы па роднай Беларусі. На гэты раз – гэта была сінявокая Браслаўшчына з першым прыпынкам у г.п. Відзы.

Бібліятэкар і ўдзельніца аматарскага аб’яднання “Кругагляд” Галіна Кандратовіч правяла экскурс па г.п. Відзы. Пазнаёміла гасцей з багатай гісторыяй і выдатнымі помнікамі архітэктуры зямлі Відзаўскай.

У бібліятэцы ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання “Сяброўка” сустракала кіраўнік “Кругагляду” Дзіяна Трыфанава, якая распавяла аб асноўных напрамках дзейнасці шматгадовай працы аб’яднання.

У сяброўскай размове жанчыны з абодвух аб’яднанняў падзяліліся сваімі творчымі здабыткамі, цікавымі ідэямі, планамі на будучыню.

На памяць госці атрымалі буклеты пра дзейнасць аматарскага аб’ядання “Кругагляд”, гісторыю і архітэктуру г. п. Відзы.

Добавить комментарий