Свята роднага слова

Штогод у першую нядзелю верасня мы адзначаем нацыянальнае свята — Дзень беларускага пісьменства і друку. З нагоды гэтай падзеі ў Друеўскай бібліятэцы з 6 па 8 верасня прайшоў Тыдзень беларускага пісьменства і друку. У чытальнай зале бібліятэкі была падрыхтавана гістарычная выстава “Нашчадкам слова застанецца”. На працягу Тыдня вучні пазнаёміліся з гісторыяй узнікненні пісьменства і кнігадрукавання на Беларусі, атрымалі звесткі аб выдатных беларускіх асветніках. Завочна наведалі музей беларускага кнігадрукавання, які знаходзіцца ў Полацку. Пазнаёміліся з экспазіцыямі музея, даведаліся, як стваралася кніга ў скрыпторыі (майстэрні перапісчыка) і ў друкарні. Паўдзельнічалі ў конкурсах “Славутыя  імёны  Бацькаўшчыны”, “Складзі сказ”, “У друкарні”. Прынялі ўдзел у гістарычнай віктарыне “Наш Скарына”. Скончылася свята беларускага пісьменства і друку запаветнымі словамі Францыска Скарыны: “Любіце кнігу, бо яна – крыніца мудрасці, ведаў і навукі, лекі для душы”.

Добавить комментарий