Свята Мяжанскага Бульбаша

22 кастрычніка Мяжанская бібліятэка прымала ўдзел у свяце Мяжанскага Бульбаша, якое ладзілася ў Доме культуры. У фае Дома культуры была разгорнута бібліятэчная пляцоўка ”Усё пра бульбу“, на якой дэманстраваліся даведнікі пра бульбу, кнігі па тэхналогіі вырошчвання гэтай культуры, рэцэпты страў з бульбы. Бібліятэкар правяла гасцям свята экскурс у гісторыю з’яўлення бульбы ў нашай краіне, расказала пра яе прымяненне, пазнаёміла з прадстаўленымі на выставе выданнямі, прапанавала надрукаваныя рэцэпты страў з бульбы ўзяць на памяць з сабой.

А ў час правядзення мерапрыемства прысутныя адказвалі на пытанні ”Бульбяной віктарыны“, якія знаходзіліся ў чароўным куфэрачку. Кожны выцягваў заданне і адказваў. Цудоўны настрой і станоўчыя эмоцыі падарыў запрошаны на свята фальклорны калектыў Дрысвяцкага Дома культуры ”Вярба“. Гучалі вясёлыя народныя песні, а гасцям нават было прапанавана развучыць народны танец “Падшыванка”. Свята прайшло вельмі весела, нягледзячы на дажджлівае надвор’е.

Добавить комментарий