27 чэрвеня ў Друеўскай бібліятэкі для ўдзельнікаў клуба “Сустрэча” прайшло свята беларускай кухні “Сёння ў нашай хаце свята”. Прысутныя даведаліся, якія стравы і напоі даўней складалі аснову рацыёну беларусаў, чыталі вершы, прысвечаныя кулінарнаму мастацтву. Спявалі беларускія народныя песні, адгадвалі загадкі, дапаўнялі прыказкі і прымаўкі, гулялі ў народныя гульні і танчылі. Пазнаёміліся з кулінарнымі традыцыямі нашых продкаў і паспрабавалі стравы, прыгатаваныя па старадаўніх беларускіх рэцэптах.