Родная мова – матчына мова, ззяе вясёлкай кожнае слова

21 лютага, на Дзень роднай мовы, бібліятэкар Відзаўскай гарпасялковай бібліятэкі адправілася ў Моўны круіз у Відзаўскую СШ. На працягу дзвюх гадзін моўны круіз праводзіўся для наведвальнікаў школьнай бібліятэкі, на перапынках – для дзяцей рознага ўзросту, у прасторных школьных карыдорах, на ўроку беларускай мовы для вучняў 8 класа.

      Да мерапрыемства падрыхтаваны выстава-цытата “Каб бацькоўская мова непаўторнаю кветкай цвіла…”, моўныя хвілінкі роднай мовы “Родная мова – матчына мова, ззяе вясёлкай кожнае слова” – міні-альманах з гісторыі беларускай мовы. Інтэлектуальны спрынт-конкурс “Мова родная – мова годная” праходзіў з цікавымі прыпынкамі:*перакладчыкі, *словаведы, *літкрыжаванка, *пазнай партрэт пісьменніка,*веру–не веру.

Добавить комментарий