Пясняр роднай зямлі

Творчасць Янкі Купалы – летапіс жыцця беларускага народа, адбітак нацыянальнага характару. Яго самабытныя творы адрозніваюцца высокай нотай духоўнасці.

У рамках аднаго дня з беларускім класікам “Янка Купала. Пясняр роднай зямлі” у Іказненскай бібліятэцы была праведзена гадзіна літаратурнага чытання “Вам у спадчыну засталіся песні”, прымеркаваная да 140-годдзя з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры. Карыстальнікам бібліятэкі было прапанавана прачытаць на выбар твор беларускага класіка. Паэтычныя радкі дапамаглі раскрыць асобу паэта яшчэ больш выразна.

Добавить комментарий