Пясняр беларускай душы

У кожнага народа ёсць пясняр, які сілай свайго таленту вызначае не толькі шлях развіцця роднай мовы, літаратуры, культуры, але і фарміруе нацыянальную самасвядомасць, увасабляе нацыянальную ідэю, даючы мэту і сэнс існавання не аднаму пакаленню. Ён становіцца сімвалам свайго народа. Для беларусаў такім песняром з’яўляецца Янка Купала.

140 — годдзе з дня нараджэння народнага паэта сёлета шырока адзначаецца па ўсёй краіне, у тым ліку і ў Ахрэмаўскай бібліятэцы. Купалаўскі тыдзень азнаменаваўся шэрагам мерапрыемстваў, прысвечаных паэту. Для наведвальнікаў была разгорнута кніжная выстава-інсталяцыя “Пясняр беларускай душы”, на якой былі прадстаўлены для шырокага кола карыстальнікаў кнігі пра жыццё і твор­часць паэта, артыкулы з перыядычных выданняў, электронныя выданні.

Таксама чытачы паўдзельнічалі  ў гучных чытаннях “Купалаўскі радок” і праглядзелі відэапрэзентацыю “Усё павінна быць ад сэрца”  да 50 -годдзя з часу заснавання мемарыяльнага запаведніка “Вязынка”.

Добавить комментарий