Права і адказнасць: грані ўзаемадзеяння

У рамках Тыдня правазнаўства супрацоўнікі Слабодкаўскай бібліятэкі сустрэліся з вучнямі Слабодкаўскай сярэдняй школы.

Падчас гадзіны “Права і адказнасць: грані ўзаемадзеяння” бібліятэкары нагадалі ўдзельнікам пра асноўныя дакументы, якія рэгламентуюць іх правы.

А участковы інспектар Уладзіслаў Коман правёў гутарку з ўдзельнікамі па прафілактыцы правапарушэнняў сярод няпаўналетніх.

Уладзіслаў Юр’евіч расказаў пра крымінальную і адміністрацыйную адказнасць няпаўналетніх, пра злачынствы, якія найбольш часта здзяйсняюцца на тэрыторыі Браслаўскага раёна, прывёў канкрэтныя прыклады.

Навучэнцы вельмі ўважліва слухалі інфармацыю і атрымлівалі адказы на ўсе хвалюючыя іх пытанні.

Хочацца спадзявацца, што сустрэча не прайшла дарэмна, і дзеці будуць памятаць, што іх жыццё залежыць толькі ад іх.

Добавить комментарий