Прамень даўніны “Дарога да святыняў беларускага слова” – першае мерапрыемства ў рамках Тыдня беларускага пісьменства і друку

Юбілейны, 25-ы па ліку, Дзень беларускага пісьменства прымаў горад Іванава Брэсцкай вобласці. Галоўным лейтматывам святочных мерапрыемстваў стала тэма «Мая малая радзіма». Традыцыйна канцэпцыя свята прадугледжвала паказ адзінства беларускага друкаванага слова з гісторыяй і культурай беларускага народа, адлюстраванне гістарычнага шляху пісьменства і друку ў Беларусі.

Прамень даўніны “Дарога да святыняў беларускага слова” – першае мерапрыемства ў рамках Тыдня беларускага пісьменства і друку – бібліятэкары Пагашчанскай бібліятэкі правялі ў Кансталінскай дзіцячы сад-базавай школе. Да мерапрыемства аформілі кніжную выставу “Кніга — розуму крыніца, царства ведаў і ідэй”. Падчас прэзентацыі “Адкуль да нас прыйшла кніга” бібліятэкары паведамілі школьнікам, на якіх матэрыялах пачыналі людзі свае першыя запісы, якімі былі першыя рукапісныя і друкаваныя кнігі, хто займаўся перапісам кніг і якімі яны былі дарагімі. Успомнілі пра Кірылу Тураўскага, Францыска Скарыну, Еўфрасінню Полацкую, пра гарады, у якіх найбольш развівалася кнігадрукаванне. Для замацавання набытых ведаў правялі тэсціраванне. Правільныя адказы на пытанні тэста далі Міша Данілаў, Злата Бойка, Жэня Заяц. Ім былі ўручаны гістарычныя даведкі, выдадзеныя работнікамі Пагашчанскай бібіліятэкі да Года малой радзімы “Вёска Пагошча”.

2 верасня правялі агляд-вандроўку “Палёт у свет цікавых кніг” і расказалі аб цікавых кнігах, якія атрымала бібліятэка ў 2018 годзе. Удзельнікі мерапрыемства зацікавіліся творамі А. Зэкава, Т. Дамаронак, М. Бусько, І. Токаравай, новымі кнігамі пра жывёльны і раслінны свет Беларусі.       

Добавить комментарий