Чарговае пасяджэнне аматарскага клуба “Сустрэча” адбылося ў нядзелю 29 лістапада ў цэнтральнай бібліятэцы. Прысвечана яно было творчасці самага знакамітага і адначасова самага невядомага беларускага мастака Івана Хруцкага. Яго карціны ведаюць усе, але надзвычай рэдка хто можа ўдакладніць яго імя. Вядучая вечара пад назвай “Волшебная кисть академика Хруцкого” Драбовіч Г.П. адкрыла гэтага мастака для людзей пажылога ўзросту, што наведваюць клуб “Сустрэча”. Расказала цікавыя звесткі з біяграфіі, яго шлях у выяўленчае мастацтва. У дадатак прысутныя мелі магчымасць убачыць на вялікім экране прэзентацыю пра мастака Хруцкага і яго вядомыя карціны. Размова за кубачкам гарбаты была цікавай і насычанай інфармацыяй.
Загадчык аддзела абслугоўвання і інфармацыі цэнтральнай бібліятэкі
І.У.Болундзь