Пагашчанская бібліятэка адзначыла юбілей!

17 снежня Пагашчанская бібліятэка адзначыла юбілей. “Пагашчанская бібліятэка. Юбілей века. Нам – 65!”. У пачатку месяца аб’явілі акцыю “Падары кнігу бібліятэцы” і атрымалі ад чытачоў у падарунак 23 кнігі. Аформілі выставу-віншаванне “З юбілеем, родная бібліятэка!”, правялі піяр-кампанію “Любоў да кнігі аб’яднала нас”, падчас якой вучні 1-9 класаў зачыталі вершы пра бібліятэку і прафесію бібліятэкара, удзельнікі вакальнай групы Пагашчанскага СДК праспявалі песні-пераклады для работнікаў бібліятэкі. Правялі конкурс “БібліяНіка”, на якім узнагародзілі лепшых чытачоў дыпломамі. Правялі гульню “Так ці не?” пра чытачоў і бібліятэку, загадалі загадкі на новы лад, агучылі слоганы пра бібліятэку і чытанне, прагледзелі відэаматэрыялы “Бібліятэчная тэма ў літаратуры і кіно”. На працягу тыдня чытачы бібліятэкі ўдзельнічалі ў фотасесіі “Бібліятэцы -65!”, што садзейнічала станоўчаму іміджу бібліятэкі.

Добавить комментарий