Здароўе – самае каштоўнае, што ёсць у чалавека, яно каштоўней любога багацця. Таму трэба з самага дзяцінства беражліва адносіцца да свайго здароўя.
Да Сусветнага дня здароўя Слабодкаўская бібліятэка падгатавала выставу-заклік “Падумай аб здароўі цяпер” і акцыю “Живи настоящим – думай о будущем”.
Пад час акцыі дзеці даведаліся пра карысць ранішняй зарадкі, пра здаровае харчаванне, пра шкодныя звычкі, пра заняткі рознымі відамі спорту. Рабяты зрабілі выснову, што ў сучасным свеце хварэць невыгодна і вельмі дорага, быць здаровым – здорава і модна.