Традыцыйная акцыя дарэння кніг аб’яўлена ў бібліятэках Дзяржаўнай установы культуры “Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма Браслаўскага раёна”. Запрашаем жыхароў Браслаўшчыны падзяліцца асабістай літаратурай, якую вы ўжо прачыталі, але яна можа карыстацца попытам у бібліятэцы. На працягу месяца ўсе бібліятэкі нашай установы будуць рады прыняць кнігі па школьнай праграме, навукова-папулярную літаратуру, дэтэктывы, гістарычныя раманы, фантастыку, выданні для дзяцей, папулярныя часопісы мінулых гадоў. Падзяліцеся добрымі кнігамі, якія вашай сям’і ўжо не патрэбны! Яны папоўняць фонды бібліятэк на сяле і кніжны домік праекта Свабодная бібліятэка ў Браславе.
Прынесці літаратуру можна ў бібліятэкі ў 11 населеных пунктах раёна. Калі ваш падарунак вельмі важкі, або вы пражываеце далёка ад бібліятэкі, мы можам забраць кнігі з дапамогай нашай аўтабібліятэкі – бібліобуса. Даведкі па тэлефоне 62481.