Крыніцай звіняць твае словы, мая беларуская мова

Святкаванне Міжнароднага дня роднай мовы стала традыцыйным для Слабодкаўскай бібліятэкі.

Мова яднае нацыю, народ. Кожны чалавек павінен шанаваць мову, традыцыі і культуру свайго народа.

Беларуская мова – самая мілагучная пасля італьянскай. Гісторыкі сцвярджаюць, што яна яшчэ і самая старажытная сярод славянскіх моў. У чытальнай зале бібліятэкі аформлена тэматычная паліца “На мове, сэрцу зразумелай”.

Для малодшых чытачоў бібліятэкі бібліятэкары правялі ўрок беларусазнаўства “Крыніцай звіняць твае словы, мая беларуская мова”. Падчас мерапрыемства дзеці азнаёміліся з гісторыяй і культурай роднай мовы, дазналіся, што родная мова – генетычны код любой нацыі, які патрэбна любіць, шанаваць і берагчы.

Добавить комментарий


Warning: file_put_contents(/home/user2051389/www/braslavcbs.by/wp-content/uploads/2013/b2329a972d51cd2da2ebb27355085241.jpg): failed to open stream: No such file or directory in /home/user2051389/www/braslavcbs.by/wp-content/themes/catch-box/functions.php on line 448