Кругасветка з Какосам Маракосам

Тыдзень кнігі і музыкі ў аг. Пагошча адкрыўся марской вечарынкай «Кругасветка з Какосам Маракосам» , якая была падрыхтавана агульнымі намаганнямі супрацоўнікаў Пагашчанскай бібліятэкі і СДК. У аснову імпрэзы была пакладзена інсцэніроўка, зробленая па матывам вершаванай казкі беларускага паэта Сержа Мінскевіча «Вялікія прыгоды Какоса Маракоса». Пад час яе дзеці ўдзельнічалі ў разнастайных марскіх конкурсах: шукалі бутэлькі з закадыраванным азбукай Морзе пасланнем, адказвалі на пытанні аб насельніках міравога акіяна, рабілі папяровую флатылію. А яшчэ ўдзельнічалі ў танцавальных флэшмобах і з задавальненнем скандыравалі рэп-слоган вершаванай казкі: “Какос Маракос шпарчэй плыве сваім шляхам далей!”. Напрыканцы для ўсіх гасцей вечарынкі быў зладжаны салодкі стол.

Імпрэза такога фармату прайшла на пляцоўцы Пагашчанскай бібліятэкі ўпершыню, яна будзе добрым унёскам у культурна-адукацыйны праект “Мова родная – мова модная”, у рамках якога ў гэтым годзе працуюць бібліятэкі раёна.

29 сакавіка марская вечарынка была праведзена ў Пагашчанскім СДК для выхаванцаў прышкольнага лагера Опсаўскай сярэдняй школы, дзе таксама падарыла дзецям букет  станоўчых эмоцый і яркіх уражанняў.

Добавить комментарий