Краязнаўчая азбука “Краявіды роднага краю, вам у любові я прысягаю”

21 кастрычніка для школьнікаў Друйскай сярэдняй школы Друеўская бібліятэка правяла краязнаўчую азбуку “Краявіды роднага краю, вам у любові я прысягаю”, прысвечаную гісторыка-культурнай спадчыне Браслаўшчыны. Спачатку вучні азнаёміліся з кніжнай выставай “Ганарымся спадчынай роднага краю”, затым завочна падарожнічалі па населеных пунктах Браслаўскага раёна. Удзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся з гісторыка-культурнымі аб’ектамі браслаўскага края. Падчас мерапрыемства прынялі ўдзел у краязнаўчай віктарыне “Ці ведаеш ты свой край?”, склалі калаж “7 цудаў Браслаўшчыны”. Скончылася мерапрыемства праглядам відэароліка “Мой сінявокі край”.

Добавить комментарий