Ужо даўно стала традыцыяй для калектыва Слабодкаўскай бібліятэкі арганізоўваць для ўдзельнікаў Клуба цікавых сустрэч вандроўкі па роднай Браслаўшчыне. Не стаў выключэннем і гэты год.
20 ліпеня ўдзельнікі Клуба завіталі ў аграгарадок Друя.
Першым прыпынкам вандроўкі стала Друеўская бібліятэка. Бібліятэкар Феклісава Вера Цімафеееўна для гасцей правяла невялікую экскурсію па бібліятэцы. У знак удзячнасці ўдзельнікі Клуба цікавых сустрэч падаравалі Друеўскай бібліятэцы карціну самадзейнага мастака з Браслаўшчыны Яна Рыдзікі.
Наступным прыпынкам стала Друеўская сярэдняя школа. Госці завіталі ў школьны музей.
А мясцовы самадзейны паэт Ваўчок Данііл Канстанцінавіч прачытаў свае вершы пра Друю, Слабодку і родную Браслаўшчыну для рабят з аздараўляльнага лагера “Браслаўская хваля”.
Завіталі ў гэты дзень удзельнікі Клуба цікавых сустрэч і ў мясцовы касцёл Святой Троіцы.
Вандроўка дапамагла адкрыць аграгарадок Друя па–новаму.