Земля отцов!
Ты, Витебщина наша!
Полей, лугов зелёная страна.
На свете не найдёшь ты места краше
Того, где вьётся лентою Двина!
2018 год – юбілейны для Віцебскай вобласці. 80 гадоў споўнілася з часу заснавання гэтага краю, зямлі ратнай і працоўнай славы.
17 студзеня ў Друеўскай бібліятэцы прайшоў Дзень краязнаўчых ведаў, прысвечаны 80 – годдзю з дня ўтварэння Віцебскай вобласці. У гэты дзень у бібліятэцы прайшоў шэраг мерапрыемстваў: краязнаўчая пятніца “Мая вобласць – мая гордасць”, завочнае цягнік – падарожжа “Краса і веліч радзімай старонкі” і конкурс – фотакалаж “Прыродай створаныя цуды”.
Гасцямі і ўдзельнікамі мерапрыемства былі дарослыя чытачы, якія цікавяцца гісторыяй роднага краю.
Да гэтага свята ў чытальнай зале бібліятэкі была аформлена выстава – вандроўка “Краявіды родныя і з’явы, як вы мне любы і цікавы”, на якой былі прадстаўлены матэрыялы, прысвечаныя гісторыі і сучаснасці Віцебскага краю – кнігі, брашуры, перыёдыка, празаічныя творы, прысвечаныя азёрнаму краю, фотаальбомы, выданні аб гарадах вобласці.
У атмасферы добразычлівасці прайшла размова пра гісторыю ўтварэння Віцебскай вобласці, вядучыя падрабязна расказалі пра багатую гісторыю Віцебшчыны, яе прыродны патэнцыял, прамысловасць, людзей, якія тут жылі, жывуць сёння і чыімі рукамі, розумам і працай ствараецца тое, чым багата і славута гэта зямля.
Удзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся з выдатнымі мясцінамі Віцебскай вобласці, прагледзілі відэафільм “Віцебшчына любая мая”, паслухалі вершы ў выкананні ўдзельніцы мерапрыемства Карташавай Юліі, прысвечаныя Віцебшчыне.
Мерапрыемства суправаджалася слайд – прэзентацыяй “Віцебская вобласть: гісторыя і сучаснасць”.